У Слуцку першага верасня актывісты грамадскага руху “Дзея” правялі акцыю-шэсце “Урок гісторыі” з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць чалавек.

Каля 12 гадзіны актывісты сабраліся каля слуцкага моладзевага цэнтру. Яны трымалі ў руках партрэты герояў Слуцкага збройнага чыну і плакат з надпісам “Не дапусцім, каб Беларусь уцягнулі ў чужыя войны”.

Праз 15 хвілін удзельнікі рушылі ў бок цэнтру горада.

У палову першай гадзіны актывісты спыніліся каля краязнаўчага музею і наклеілі партрэты ўдзельнікаў СЗЧ на плот. Гэты момант на камеру здымаў невядомы чалавек у цывільным.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў бачылі ўдзельнікаў шэсця, аднак ніякіх дзеянняў не прадпрымалі.

Акцыя скончылася ў 12.40

Крыніца: У Слуцку актывісты правялі акцыю "Урок гісторыі"