Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.

Атрымаць падтрымку ў 500 эўра змогуць ідэі, скіраваныя на пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэнні праблем, развіццё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бяспекі і захавання здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзянаў да ўдзелу.

У межах конкурсу падтрымаюць 40 лакальных кампаній. Усе яны пройдуць пад адзіным лозунгам – “Зробім лепш”.

Сума падтрымкі: да 500 эўра

Тэрмін рэалізацыі ідэяў: 01.06–30.06.2020 г.

Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020 г.

Шырокаму асвятленню кампаніі будзе спрыяць галоўны інфармацыйны партнёр – NAVINY.BY.

Падрабязней пра конкурс і працэс падачы заявак чытайце на адмысловай старонцы: zrobimleps2020.belngo.info.

Усе пытанні, звязаныя з падачай заявак, правядзеннем конкурсу, ажыццяўленнем праектаў, можна накіроўваць на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Сёлета кампанія ладзіцца ў пяты раз. Папярэднія кампаніі праводзіліся ў 2002, 2003, 2013 і 2014 гадах. Кампаніі былі прысьвечаныя тэмам удзелу моладзі, аховы здароўя, вырашэньня мясцовых праблемаў і папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Крыніца: Прымі ўдзел у конкурсе ідэй для кампаніі “Зробім лепш 2020”