Іван Красоўскі, фота з Facebook На жыхара Заслаўля Івана Красоўскага склалі пратакол за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (арт. 17.10 КаАП). Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка dissident.by Марына Касінерава.

Каб скласці адміністрацыйны пратакол, чацвёртага красавіка хлопца затрымалі і прывезлі ў РАУС Заслаўскага раёна. З дома Красоўскага забралі жорсткі дыск і камеру GoPro. Пасля складання пратакола яго адпусцілі. 

Хлопца падазраюць у тым, што ён нібыта апублікаваў у адным з беларускіх адкрытых тэлеграм-чатаў карцінку-калаж, дзе ўтрымлівалася выява сцягу Трэцяга рэйху. А менавіта – фотаздымак міліцыянта і дзяржаўнага абвінаваўцы (якія выступалі на судзе Мікіты Емяльянава і Івана Комара), на адзенні якіх і былі дамаляваны сцягі.

Іван Красоўскі часта прыходзіў на суды да актывістаў, каб выказаць ім падтрымку.

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Хлопец апублікаваў у тэлеграм-чаце калаж пра міліцыянта і пракурора. На яго склалі пратакол