Яна Чуліцкая Пасля публікацый на сайце ПЦ "Вясна" і на іншых рэсурсах гісторыі Яны Чуліцкай, а таксама пасля выхада перадачы з яе ўдзелам на тэлеканале "Белсат" да бацькоў дзяўчыны ўвечары 17 сакавіка прыйшла міліцыя. Супрацоўнікі шукалі Яну і сказалі яе маці, што хочуць забраць яе ў псіхіятрычную лякарню нібыта за тое, што яна не наведвае псіхдыспансер. 

Чаму менавіта міліцыянты, а не лекары шукалі дзяўчыну, пакуль незразумела. "Вясна" будзе сачыць за развіццём падзей.

Нагадаем, 19-гадовая Яны Чуліцкая была гвалтоўна затрымана на Дзень волі ў 2017 годзе. Адзін з амапаўцаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ў хуткім часе ў яе развілася эпілепсія. Але следчыя ўпарта не хочуць бачыць узаемасувязь паміж ударамі па галаве і хваробай Яны і ўжо некалькі разоў адмаўлялі дзяўчыне ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць амапаўцаў. На днях пракуратура Першамайскага раёна Мінска, куды Яна разам з адвакатам звярнулася са скаргай на адмову СК расследаваць справу, у чарговы раз адмяніла пастанову следчых і накіравала справу на дадатковую праверку.

Пракуратура прызначыла дадатковую праверку па справе аб збіцці Яны Чуліцкай

19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Яну Чуліцкую шукае міліцыя, каб адправіць яе ў псіхіятрычную лякарню