Алег Гулак, Нік Анціпаў, Іньяцыа Касіс і Валянцін Стэфановіч Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый 12 лютага ў Амбасадзе Швейцарыі сустрэліся з кіраўніком Федэральнага дэпартаменту замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, які прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

На сустрэчы прысутнічалі праваабронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак, прадстаўнік ініцыятывы MakeOut Нік Анціпаў. Праваабаронцы праінфармавалі Іньяцыа Касіса аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У прыватнасці, Валянцін Стэфановіч распавёў пра апошнюю хвалю рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый супраць паглыбленай інтэграцыі, якія прайшлі ў снежні. Таксама ён адзначыў, што праваабарончая супольнасць чакае ад урада Беларусі больш сістэмных зменаў на ўзроўні заканадаўства ў сферы грамадзянскіх і палітычных правоў. Асобную ўвагу праваабаронца надаў праблеме існавання ў Беларусі смяротнага пакарання.

Крыніца: Беларускія праваабаронцы сустрэліся з кіраўніком МЗС Швейцарыі