Рыгор Кастусёў 10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

За ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» у Мінску летась 20 снежня суддзя Сьвятлана Баранцава пакарала палітыка штрафам у памеры 810 рублёў, паведамляе "Радыё Свабода".

Як удакладніў Рыгор Кастусёў, працэс пачаўся яшчэ ў мінулым годзе 28 снежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасць сведкаў. Партыйны функцыянер спадзяваўся, што, як і ў выпадку з Вячаславам Сіўчыкам, справа будзе спыненая за тэрмінам даўнасці правапарушэння.

Аднак гэтым разам была наладжаная скайп-сувязь з Мінскам. Міліцыянты-сведкі пацвердзілі, што бачылі абвінавачанага падчас несанкцыянаванай акцыі, удзельнікі якой былі папярэджаныя пра яе незаконнасць. Вырак суду — 30 базавых велічынь.

Крыніца: За акцыю супраць «паглыбленай інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам у 810 рублёў