10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.
Па інфармацыі "Палескай Вясны", сам Рыгор Крывіцкі зараз знаходзіцца на лекаванні ў анкалагічным шпіталі ў Мазыры, таму падрабязнасцяў не ведае. З міліцыянтам размаўляла ягоная жонка, якая і паведаміла пра наведванне. Паводле яе словаў, міліцыянт паведаміў пра тое, што нібыта Рыгор Крывіцкі размесціў у Фэйсбуку нейкі экстрэмісцкі матэрыял.
У лякарню да Крывіцкага міліцыя пакуль не прыходзіла. Зараз высвятляюцца падрабязнасці. Невядома, які матэрыял, з размешчаных Крывіцкім у фэйсбуку, маглі палічыць экстрэмісцкім.