Валанцёрская служба "Вясны" разам з камандай валанцёраў MAYDAY з Магілёва запрашае паўдзельнічаць у сацыяльна-праваабарончай гульне з поўным уцягваннем “Выжыць у Беларусі”. Гульня распрацавана камандай MAYDAY і ўжо паспяхова прайшла ў Магілёве.
Напэўна, усе калі-небудзь у жыцці гулялі ў настольныя гульні, дзе трэба кідаць ігральную костку, а потым ісці на столькі крокаў, колькі выпала на кубіку. Гэтая гульня чымсьці падобная. Толькі замест фішак будуць хадзіць самі ўдзельнікі, кубік будзе пабольш, а галоўнае – да канца дабяруцца не ўсе (пашанцуе, калі хоць хто-небудзь дабярэцца).
Гульцоў на іх вялікім ігральным полі будуць чакаць розныя пасткі і складанасці, з якімі сутыкаюцца ў штодзённым жыцці большасць беларусаў.
Галоўная мэта – выжыць. Ну, ці хаця б пражыць даўжэй астатніх, таму што гульнявая дзяржава рыхтуе мноства сюрпрызаў – ад крымінальнага пераследу да дэпутацкага мандату.
Што, дзе, калі і якія патрабаванні?
Гульня “Выжыць у Беларусі” пройдзе ў суботу, 8 лютага, у Мінску.
Месца – пляцоўка “Тэрыторыя правоў” (ст.м. “Уручча”, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404).
Пачатак – а 15.00.
Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Колькасць удзельнікаў абмежавана дзеля зручнасці гульцоў. Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/XtME3xqTAwzarrKb8.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: "Выжыць у Беларусі". Валанцёры "Вясны" запрашаюць на незвычайную гульню