Міхаіл Жамчужны Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.

Так, 23 снежя 2019 года за адмову следаваць у адтрад Міхаіл Жамчужны быў пакараны 7 суткамі штрафнога ізалятару, адразу па выхадзе яму было прызначана яшчэ 10 сутак ШІЗА. З 10 студзеня палітвязень ізноў адбываў 10 сутак у ШІЗА. Пасля гэтага Міхаілу Жамчужнаму на той жа падставе прызначылі спагнанне – тры месяцы ПКТ. Там асуджаны будзе знаходзіцца прыблізна да 20 красавіка, чаму ён збольшага рады, так як цяпер можа весці перапіску, атрымоўваць пошту, набываць прадукты, хадзіць на прагулкі кожны дзень.

Міхаіл Жамчужны: Лісты з волі цяпер – на вагу золата

У апошнім па часе лісце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаванне, што грамадства губляе цікавасць да яго, паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны". Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты.

Міхаіл Жамчужны адзначае, што апошнім часам начальнік папраўчай калоніі адносіцца да яго больш паважліва: раней вязню трэба было адбыць 80-100 сутак у ШІЗА, а ПКТ прызначалі не больш, чым на месяц. Цяпер Міхаіл Жамчужны сядзіць 23-27 сутак у ШІЗА, а ў ПКТ – па тры месяцы. Палітвязень па-ранейшаму працягвает абскарджваць вынесеныя спагнанні, на сёння іх у яго – 74.

Мужчына выказвае занепакоеннасць тым, што не ўсе людзі, с кім ён перапісваецца, адказваюць на яго лісты. Магчыма, гэта звязна з цэнзурай і наўмысным знішчэннем карэспандэнцыі адміністрацыяй калоніі. Міхаіл Жамчужны ізноў выказвае ўсім падзяку за падтымку і дапамогу.

Лісты дасылайце на адрас:

213410, ПК-9, бр. 31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу

Усе навіны пра Міхаіла Жамчужнага

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў.

Крыніца: Бліжэйшыя тры месяцы Міхаіл Жамчужны правядзе ў ПКТ