Шэсце пасля мітынгу 29 снежня. Фота Радыё Свабода Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 15 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 99652,5 рублёў (каля 47000$). 11 чалавек асуджаны агулам на 225 сутак арышту. І наперадзе чакаецца яшчэ каля дзясятка судоў.

Таму кампанія працягваецца, і кожны жадаючы можа праявіць салідарнасць і падтрымаць асуджаных актывістаў, не выходзячы з дома.

Акрамя асноўнай кампаніі BY_Help Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў збор сродкаў для рэпрэсаваных пісьменнікаў. Таксама збіраюцца грошы для дапамогі гарадзенскім актывістам, якія былі пакараныя за “Ланцуг незалежнасці”.  

Як і куды можна пералічыць грошы для рэпрэсаваных?

У БЕЛАРУСІ

  • перавод на карту праз пляцоўку MolaMola http://bit.ly/2FxROCq
  • збор для Гродна на MolaMola http://bit.ly/2Rga4FE
  • збор на аштрафаваных пісьменнікаў ад ПЭН-цэнтру http://bit.ly/35Rr76a

  • наяўнымі ў Мінску і Гомеле (для кантакта трэба напісаць у суполку BY_Help

НЕ Ў БЕЛАРУСІ

  • праз пляцоўку збору ў Facebook
  • Paypal у краінах Еўрасаюза: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Paypal у ЗША: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • REVOLUT: +48575195688
  • bitcoin: 199tmZtZ7N3SuEodVqE8Y5D411vwnnevb8
  • ethereum: 0x50e1182085756F4f8f25F016a3273649FFEccE2d
  • на банкаўскій рахунках у краінах Еўрасаюза (атрымаць дэталі рахунку можна па электронна пошце— Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Даведацца пра дэталі ці задаць пытанні можна праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help у Facebook.

Акрамя таго за кратамі ў аршанскім ізалятары застаецца youtube-блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Учора стала вядома, што блогера таемна асудзілі яшчэ на 15 сутак за адну з акцый у падтрымку незалежнасці. На яго складзена яшчэ мінімум два пратаколы за ўдзел ці заклікі да ўдзелу ў акцыях.

“Як былы зняволены я разумею, наколькі важная салідарнасць і падтрымка. Для вязняў гэта самае каштоўнае. Менавіта салідарнасць – лепшы адказ на рэпрэсіі”, - лічыць старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і заклікае ўсіх дасылаць лісты і паштоўкі “Шэраму кату”.

Далучайцеся да акцыі падтрымкі і Вы! 

АДРАС ДЛЯ ПАШТОВАК І ЛІСТОЎ:

Ізалятар часовага ўтрымання

г. Орша, 211030,вул. Энгельса, 19-25

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!