Ян Грыб. Фота: Радыё Свабода. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Пастанову ад прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вынес суддзя Лаўрыновіч.

Паводле міліцыянта, Грыб удзельнічаў у акцыі 21 студзеня і з'явіўся на Кастрычніцкай плошчы а 14.00. Грыб сцвярджаў, што прыехаў на Кастрычніцкую плошчу а 16.00, каб сустрэцца з Паўлам Севярынцам. У той час пратэстоўцы ўжо разыходзіліся, піша Радыё Свабода са спасылкай на “Прававую ініцыятыву”.

На судзе Грыб сказаў, што суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць нагадваюць яму трыццатыя гады, і цяпер судзяць усіх людзей, якім неабыякавая Беларусь.

Крыніца: 83-гадовага ўдзельніка пратэстаў Яна Грыба аштрафавалі на 810 рублёў