Акцыя ў падтрымку незалежнасці 20 снежня 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцыі 7, 8,  20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.

Больш за 40 працэсаў. У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць

Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года.

 Каго судзяць 10 студзеня?

Суд Савецкага раёна г. Мінска

  • Вольга Быкоўская: 12:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • Вольга Кавалькова: 12:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

  • Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі: 9:30 (каб. 25), ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Святлана Чараповіч.
  • Старшыня Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Анастасія Лейкоўская.
  • Актывістка Мая Навумава: 09:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Ганна Ігнацьева.
  • Андрэй Рогаў: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - М. Трусевіч.
  • Актывістка Ніна Багінская: 09:30 (каб. 22), ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - А. Сяргей.
  • Актывістка Мая Навумава: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;
  • Актывістка Ніна Багінская: 10:15 (каб. 22), ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - А. Сяргей.
  • Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк: 10:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - М. Трусевіч.
  • Актывістка Галіна Лагацкая: 10:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Ганна Ігнацьева.
  • Святлана Каваленка: 14:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Анастасія Лейкоўская.

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

  • Ігар Лялькоў: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, каб. 4171; Суддзя - Наталля Дзядкова.
  • Ганна Шапуцька: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - А. Барысёнак.
  • Святлана Каваленка: 10:00, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Наталля Дзядкова.
  • Вячаслаў Сіўчык: 10:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - А. Барысёнак.

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

  • Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот"): 10:00, арт. 23.34 КаАП; суддзя Таццяна Шоцік;
  • актывіст "Моладзевага блоку" Даніла Лаўрэцкі: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Юлія Шут.
  • Уладзімір Арлоў: 12.00, арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Аляксей Кісляк.
  • Марына Адамовіч: 12:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Таццяна Шоцік.
  • Цап І. Ю.: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя - Юлія Шут.
  • Блогер Эдуард Пальчыс: 14:15 (каб. 3134), ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя - Аляксей Кісляк.

Суд Заводскага раёна г. Мінска

  • Артур Смалякоў: 11:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП.
  • Антось Жылко: 14:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП. 

Суд Лідскага раёна і г. Ліда

  • Ілля Шаблінскі: 14:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Вячаслаў Мацук.

Суд Дубровенскага раёна

  • Наталля Стрэльчанка: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Крыніца: 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці