Увечары 28 снежня ў прасторы ZBS мусіў адбыцца прагляд фільма "Апошнія дні Сафі Штоль", арганізаваны ініцыятывай #dissidentby. Падчас мерапрыемства планавалася падпісаць паштоўкі палітвязням і актывістам, якія ў гэтыя дні былі асуджаны да адміністрацыйных арэштаў. Пра гэта паведамляе "Новы Час".

Але літаральна на самым пачатку прагляду ў каворкінг уварваліся міліцыянты. Яны патрабавалі спыніць пагляд, пагражаюць прысутным затрыманнямі, перапісваюць пашпартныя дадзеныя.

«Апошнія дні Сафіі Шолль» — кінафільм рэжысёра Марка Ротэмунда, які выйшаў на экраны ў 2005 годзе. Фільм распавядае пра апошнія дні Сафі Шолль, удзельніцы антынацысцкай групы «Белая ружа».

Фільм атрымаў узнагароды прэстыжных еўрапейскіх кінафестываляў, у 2006 годзе быў намінаваны на прэмію "Оскар" як лепшы фільм на замежнай мове.

Крыніца: У Мінску міліцыя сарвала прагляд фільма — намінанта на прэмію «Оскар»