Максім Урбановіч. Фота: svaboda.org Як паведамляе тэлеграм-канал Маладога Фронта, актывіст Максім Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і асуджаны паводле артыкула 23.34 КаАП да 15 сутак арышту. Яго, як іншых актывістаў, асудзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. 

За удзел у акцыях па абароне незалежнасці 7 і 8 снежня ўжо было вынесена некалькі прысудаў да адбывання сутак. Прысуды атрымалі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, Стас Шашок, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Дзяніс Урбановіч, Алена Талстая, Сяргей Ціханоўскі. Шэраг актывістаў былі пакараныя штрафамі.

Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Крыніца: Чарговыя "навогоднія суткі" прысудзілі маладафронтаўцу