Аўтар Youtube-канала «Страна для жизни». Фота: "Радыё Свабода" Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Сяргея Ціханоўскага арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяванай акцыі па артыкулу 23.34 КаАП.​ Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна г. Гомеля.

Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Крыніца: Блогера уoutube-канала «Страна для жизни» таксама адправілі на суткі