LT News - шаблон joomla Оригами

22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

Нехта лічыць сіндром Даўна хваробай, нехта думае, што яго асноўная прычына – спадчыннасць, а шмат хто ўпэўнены, што ён моцна абмяжоўвае здольнасці і магчымасці чалавека. Большасць з нас вельмі мала ведае пра гэту генетычную анамалію, і таму вакол людзей, якіх мы прывыклі зваць «сонечнымі», існуе мноства стэрэатыпаў: што яны бездапаможныя, не здольныя вучыцца, працаваць, займацца спортам ці творчасцю.

Мы прапануем вам пашырыць сваё ўяўленне пра сіндром Даўна і атрымаць поўную і аб'ектыўную інфармацыю – сацыяльны праект «Рэспубліка Сонейка» разам з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка» запрашаюць вас на «Шчырыя размовы». Сустрэча адбудзецца 22 красавіка з 16.00 да 19.00 у прасторы «Кто такой Джон Голт?» па адрасу: вул. Шорная, 20.

Што такое сіндром Даўна, што кожны з нас павінен пра яго ведаць, і чаму трэба і важна пра яго расказваць? Чаму няможна ставіць на «сонечных» дзецях таўро «не здольны да навучання», і ці могуць яны хадзіць у агульнаадукацыйную школу? Ці могуць такія людзі весці паўнавартаснае і актыўнае жыццё: працаваць, мець зносіны, ствараць сям'ю, дасягаць поспехаў у мастацтве і спорце? Гэтыя і многія іншыя пытанні асветляць у рамках «Шчырых размоваў» нашы «кнігі» – людзі, якія ведаюць пра сіндром Даўна не па чутках і не проста могуць, а хочуць пра яго расказаць.

Прыходзьце, станьце «чытачамі» – слухайце, пытайцеся – і кідайце выклік стэрэатыпам!

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба загадзя зарэгістравацца па спасылцы: 

Мерапрыемства пройдзе ў рамках сацыяльнага праекта «Рэспубліка Сонейка», які накіраваны на пераадоленне складанасцяў у інтэграцыі «сонечных» людзей з грамадствам. Сачыце за навінамі падзеі ў супольнасцях праекта ў сацсетках ВКонтакте і Facebook.

У супрацы з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка Беларусь», дзейнасць якой скіравана на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве і пасоўванне ідэй разнастайнасці. Больш пра «Жывую Бібліятэку» і «Шчырыя размовы» можна пазнаць ВКонтакте, Facebook. Ці пішыце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Крыніца: 22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»