10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Што рыхтуюць праваабаронцы “Вясны” да Дня правоў чалавека?

Урачыстае мерапрыемства пачнецца на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16-404, метро ”Уручча”) у 15:00 з адкрыцця выставы, прысвечанай смяротнаму пакарання. На ёй можна будзе пабачыць серыю малюнкаў "Апошні кат Еўропы" ад сусветна вядомага мастака-рэпарцёра і ілюстратара Джорджа Батлера, які падарожнічаў па Беларусі з Amnesty International у 2018 годзе. Таксама ў межах выставы будзе прадстаўлены фотапраект "Вышэйшая мера пакарання" беларускага журналіста Сяргея Балая.

10 снежня на пляцоўцы адбудзецца адразу дзве прэміі ў галіне правоў чалавека:

  • Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна, адзінаццаты раз, вызначыць лаўрэатаў у трох намінацыях “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
  • Прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Яна была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода.

Глядзі, як цудоўна было на Праваабарончай прэміі летась.

Падчас мерапрыемстваў таксама будуць абвешчаныя вынікі конкурса фотаздымкаў, які ладзіць праваабарончая пляцоўка “Тэрыторыя правоў” да Дня правоў чалавека. Будзе вызначаны самы крэатыўны фотаздымак з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі. Больш падрабязна дазнацца пра конкурс можна ТУТ. Паудзельнічаць можна да 9 снежня ўключна.

Таксама 10 снежня плануецца раздача спецвыпуску газеты “Народная Воля”, прысвечанага да міжнароднага Дня правоў чалавека. Гэты выпуск будзе прысвечаны праблемам дыскрымінацыі ў Беларусі.

Тыдзень правоў чалавека ў Магілёве-2019

Валанцёрская праваабарончая каманда MAYDAY ў калабарацыі з часопісам аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і арганізацыяй “АБФ – Магілёў” пры падтрымцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” аб’яўляе старт Тыдня правоў чалавека ў Магілёве – 2019.

Крыніца: Афіша Дня правоў чалавека ў Мінску