Міхаіл Бандарэнка Тэлеграм-канал грамадскай ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" паведаміў пра затрыманне чацвёртага снежня ў Мазыры іх актывіста, экс-кандыдата ў дэпутаты Міхаіла Бандарэнкі.

Вядома, што зараз ён знаходзіцца ў будынку раённага РАУС. Мабільны тэлефон Бандарэнкі не адказвае.

Таксама ёсць інфармацыя, што актывіст сёння днём збіраўся паехаць у Мінск. 

Праваабаронцы спрабуюць высветліць падрабязнасці інцыдэнту. 

Стала вядома, што ў аддзяленні міліцыі на Бандарэнку быў складзены пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП за ўдзел 16 лістапада ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску. 

Былы кандыдат у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Міхаіл Бандарэнка правёў у РАУС больш за тры гадзіны.

- Мяне затрымалі ў маршрутцы на выездзе з Мазыра. Зайшоў капітан міліцыі і проста выцягнуў за руку на вуліцу. Даставілі ў РАУС, чаканы пратакол за ўдзел у акцыі 16 лістапада, якая, нагадаю, была законным перадвыбарным пікетам. Мне так і сказалі: гэта табе за выступленне і за спаленне дакумента, выдадзенага ЦВК. Суд - заўтра. Ярмошына, напэўна, моцна пакрыўдзілася, - сказаў Міхаіл Бандарэнка адразу пасля выхаду на волю.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: У Мазыры на з экс-кандыдата у дэпутаты Міхаіла Бандарэнку складзены пратакол. Ён на волі Дапоўнена