Штогадовы "Марафон лістоў" ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.
Менавіта яны адыгралі значную ролю ў галоўных пратэстных рухах і праваабарончых кампаніях у 2019 годзе, напрыклад, у глабальным кліматычным страйку Fridays for Future (Пятніцы дзеля будучыні), якую распачала 16-гадовая шведка Грэта Тунберг, а таксама ў іншых пратэстных рухах ў многіх краінах па ўсім свеце.
"Адны маладыя людзі выступаюць за кліматычную і экалагічную справядлівасць, іншыя - змагаюцца з нераўнапраўе, беднасцю, дыскрымінацыяй і палітычнымі рэпрэсіямі, але ўсе яны сталі магутнай рухаючай сілай пераменаў і заслугоўваюць падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці", - заявіў генеральны сакратар Amnesty International Кумі Найду.
Героямі «Марафону лістоў» 2019 сталі маладыя праваабаронцы, праваабаронк і звычайныя людзі з Беларусі, Кітая, Ірана, Нігерыі, Філіпін, Мексікі і іншых краін.
Вось некаторыя героі кампаніі:
- Эміль Астраўко – адзін з прыкладна 15 000 чалавек, якія адбываюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення за нязначныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, у Беларусі.
- Ясаман Ар'яні, якая кінула выклік дыскрымінацыйнаму закону аб абавязковым нашэнне хіджаба ў Іране, а цяпер мусіць правесці 16 гадоў за кратамі. Amnesty вядзе кампанію за яе неадкладнае вызваленне.
- Іл'ясіжан Рэхеман – адзін з мільёна чалавек, у асноўным мусульманаў, якія былі гвалтоўна адарваныя ад сем'яў і змешчаныя ў сакрэтныя лагеры для інтэрнаваных асобаў у Кітаі.
- Марынэль Убальдзі – маладая актывістка з Філіпін, якая патрабуе ад свайго ўраду аб'явіць надзвычайнае становішча ў сувязі са змяненнем клімату і абараніць будучыя пакаленні ад катастрафічных наступстваў глабальнага пацяплення. Яе уласны дом быў разбураны тайфунам Хаян.
Валанцёрская служба "Вясны" далучылася да кампаніі Amnesty International у падтрымку герояў "Марафону лістоў" і арганізавала куток салідарнасці на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў".
Любы жадаючы да 20 снежня можа прыйсці па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404 і падпісаць петыцыю і паштоўкі ў падтрымку герояў кампаніі.
Нагадаем, кожны снежань у рамках кампаніі людзі ва ўсім свеце адпраўляюць мільёны пасланняў у абарону і падтрымку людзей, чые правы парушаюцца. Гэта могуць быць традыцыйныя петыцыі уладам, паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі, анлайн-кампаніі і флэшмобы.
Крыніца: Стартаваў «Марафон лістоў» ад Amnesty International