18 лістапада ў 14.10 адбудзецца суд над былым кандыдатам у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцерам Казакевічам, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах.
Паседжанне адбудзецца ў судзе Мінскага раёна. Актывіста вінавацяць паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) за падзеі каля рэстарацыі "Паедзем, паядзім" у Курапатах трэцяга лістапада.
Тады Казакевіч, будучы кандыдатам у дэпутаты, хацеў правесці пікет каля рэстарацыі, аднак ахова яго не пусціла. Завязалася бойка, у выніку якой Казакевіч і яшчэ некалькіх актывістаў затрымалі і збілі. На наступны дзень вялікія штрафы атрымалі Дзяніс і Максім Урбановічы, Валер Рабцаў, Віталь Трыгубаў. Таксама пратакол склалі на непоўнагадовага Іларыёна Трусава.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Знятага кандыдата ў дэпутаты Казакевіча будуць судзіць сёння