Коратка і па сутнасці. Робім падборку ў асноўны дзень галасавання аб працы назіральнікаў на выбарчых участках. Вывады рабіце самі. "З выбарчага ўчастка №549 Коласаўскай выбарчай акругі №106 выдалены назіральнік і старшыня Мінскай абласной арганізацыі #BSDP Алесь Абрамовіч. Ён стаў 10-м выдаленым назіральнікам на акрузе ад пачатку датэрміновага галасавання", - паведамляе старшыня БСДП - Грамада" Ігар Барысаў.

Мінск

Маладзечна

На Драздовіцкім участку №2 Маладзечанскай гарадской акругі №72 назіральніку ад БХК адмовілі ў акрэдытацыі праз апіску ў імю па-бацьку. Ён падаў скаргу. Участковая камісія сказала назіральніку, што  пададзеную скаргу разгледзяць у трохдзённы тэрмін. Цяпер ён збіраецца скардзіцца ў АВК.

Магілёў

На ўчастку для галасавання №40 па 85 выбарчай акрузе Магілёва назіральнікаў пасадзілі так, каб яны бачылі толькі тое, што на здымку. Старшыня камісіі на скаргі не рэагуе.

Выбарчы ўчастак №58 па 85 акрузе знаходзіцца ў бібліятэцы імя. Леніна. Дваіх назіральнікаў выдалілі з участка за пададзеную скаргу. Па іх падліках прагаласаваў 201 чалавек, па дадзеных участковай камісіі - 456. Фармулёўка выдалення - "ствараюць перашкоды ў працы выбарчай камісіі".

Назіральніца Алена Маслюкова паведамляе пра тое, што месцы для назіральнікаў на ўчастку для галасавання №10 у Светлагорску вельмі далёка і з гэтага месца амаль нічога не бачна.

Віцебск

На наступным фота - назіральнікі на адным з віцебскіх выбарчых участкаў, размешчаным у анкалагічным дыспансеры. 

"Размясціцеся паводле рэкамендацый ЦВК", - запатрабавала камісія ад назіральнікаў.

На гэта яны адказалі, што "размясціліся, як ім трэба". У адказ: "Паглядзіце малюнак у метадычцы! Паглядзелі? Прысядзьце, дзе сядзіце". 

Барысаў

Назіральніку кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Алегу Мацкевічу забаранілі назіраць за ходам галасавання на даму. Сказалі, што ягонае месца на ўчастку. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Умовы працы назіральнікаў: забарона фота, нязручныя месцы, выдаленне з участкаў Фота Дапоўнена