На участку №3 па Полацкай-Сельскай акрузе №28 у кабіне для галасавання вісіць “лісток-падказка”, як трэба галасаваць: птушачка стаіць якраз у тым квадраце, дзе ў бюлетэні будзе імя праўладнага кандыдата. Назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат звярнула ўвагу членаў камісіі на гэты факт, на што тыя сарамліва адвялі вочы, сказалі, што нічога не ведаюць і выклікалі старшыню камісіі. Назіральніца ўказала старшыні на парушэнне і папрасіла прыбраць лісток з кабінкі. Таксама яна збіраецца паведаміць пра гэты факт ў акруговую выбарчую камісію. Таксама Валянціна Болбат паведамляе, што галасуюць актыўна, ў прыватнасці пенсіянеры ідуць, каб “выканаць свой абавязак”. Некоторыя людзі кажуць, што ім мякка параілі прагаласаваць датэрмінова.

Цікава, што па некаторых участках 28 акругі яшчэ да 1 лістапада з’явіліся спісы тых, хто жадае прагаласаваць на даму, у якіх больш за 70 чалавек.

“Падымаюць каторыя выбары папярэднія спісы, бо старыя людзі не чытаюць інтэрнэт, не выпісваюць прэсу, каб так актыўна, яшчэ да пачатку працы камісій тэлефанаваць і запісвацца на галасаванне на даму”, - мяркуе Валянціна Болбат.

Назіральніца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17 і Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Ірына Траццякова паведамляе, што на адным з участкаў назіральнік ад кампаніі “Права выбару” па бесперапыннаму падліку налічыў 67 выбаршчыкаў, у той час як камісія ў пратакол запісала 183 чалавекі.

“Гэта азначае, што ў гадзіну галасавала 26 чалавек, па чалавеку кожныя 2 хвіліны 20 секунд”, - падкрэслівае назіральніца.

Таксама Ірына Траццякова адзначае, што на ўчастках 41 і 42, што размешчаныя ў школе №38 г. Віцебска, былі заўважаныя жанчыны, якія неаднаразова з’яўляліся на ўчастках для галасавання.

Участкі №61 і 67 месцяцца ў будынку кандытарскай фабрыкі “Віцьба” на трэцім паверсе, куды складана дабрацца. У складзе камісій пераважна супрацоўнікі фабрыкі, а кіраўніцтва “Віцьбы” кіруе і камісіямі.

“Пяць дзён вырашаюць усе працоўныя пытанні з супрацоўнікамі фабрыкі прама на выбарчых участках”, - кажа назіральніца.

Тым часам па Наваполацкай выбарчай акрузе №24 на УВК №24 фактычная яўка за 15 лістапада склала 82 чалавекі, а ў пратаколе значыцца лічба ў 106 выданых бюлетэняў.

А на 19 участку па гэтай жа акрузе некаторыя з выбаршчыкаў казалі, што ім на працы прапаноўвалі пайсці і прагаласаваць у працоўны час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: “Лісток-падказка”, загоны і завышаная яўка – назіранне за выбарамі ў Віцебскім рэгіёне