Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць інфармацыю пра прымус студэнтаў і работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў да датэрміновага галасавання.  У Полацкім дзяржаўным універсітэце студэнтаў першых і другіх курсаў куратары масава прымушалі галасаваць датэрмінова. У прыватнасці, такая інфармацыя прыйшла з фінансава-эканамічнага факультэта. Прозвішча аднаго з куратараў - Іванковіч.

Полацк

Мінск

З гістфака БДУ паведамляюць, што напярэдадні выбараў усіх студэнтаў збіралі і куратары ім казалі, што трэба абавязкова прагаласаваць, бо так патрабуе закон і гэта трэба для грамадскай карысці. Падчас датэрміновага галасавання куратары асобна збіралі студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах і пад пагрозай незасялення у інтэрнат на наступны навучальны год прымушалі галасаваць. Падобная інфармацыя прыходзіць і з факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Інфармацыя атрымана назіральнікамі ад студэнтаў дадзеных вузаў.

«Галоўнае — выбралі прэзідэнта». Чаму студэнты галасуюць датэрмінова

"Новы Час" з кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распытаў студэнтаў БНТУ, чаму яны пагаджаюцца галасаваць датэрмінова.

Магілёў

Паведамляе назіральнік Барыс Бухель: На ўчастку №59 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 тыя, хто ідзе галасаваць па загадзе, сапраўды не ведаюць, што рабіць з бюлетэнямі. Большасць прагаласаваўшых студэнтаў спрабавалі аддаць іх сябрам камісій. А адзін студэнт нават пакінуў у кабіне для галасавання і быў трохі засмучаны, калі яму сказалі ўкінуць яго ў скрыню.

Гродна

Назіральнік Ігар Дзьячкоў, які назірае на ўчастку № 11 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі № 51, увесь дзень выслухоўваў скаргі студэнтаў, якія прыходзілі галасаваць датэрмінова. Гэты ўчастак для галасавання знаходзіцца у будынку Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. Студэнты наракаюць, што ім настойліва прапаноўваюць прагаласаваць іх куратары. Студэнты баяцца, што калі не выканаюць такіх рэкамендацый, то ў іх будуць праблемы на вучобе. 

Крэатыў і дзіўныя пагрозы. Другі дзень датэрміновага галасавання

Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі

"Усё ідзе па плане". Трэці дзень датэрміновага галасавання

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Апошні дзень датэрміновага галасавання. "Загоны" працягваюцца