Мікалай Дзядок “Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі” — напісаў Мікалай Дзядок у сваім тэлеграм-канале. 11 лістапада ён даведаўся, што суд Фрунзенскага раёну вынес рашэнне пакараць яго штрафам у памеры 1020 рублёў за допіс у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, а менавіта за выкарыстаныя там “чатыры літары”.

Цікава, што гэта судзебнае паседжанне адбылося 16 верасня — амаль за месяц да таго, як Мікалай ўвогуле пра гэта даведаўся. Яму не дасылалі аніякай павесткі.

“Прапаную [міліцыі] і суду ўвогуле выключыць мяне з гэтага працэсу — хай проста абменіваюцца між сабой паперамі са скрынамі з майго ўкантакта. Навошта я ім? Лішняе звяно”, — адзначыў Мікалай Дзядок.

Як паведамляе актывіст, гэта яго ўжо сёмая адміністрацыйная адказнасць за экстрэмізм за апошнія паўтары гады.

Крыніца: За допіс у сацсетцы — штраф 1020 рублёў