Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".  Юрый Вашчанчук назіраў ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Берасцейскай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо меў папярэджанне ўчастковай камісіі ад 14 лістапада. Само рашэнне Юрыю Вашчанчуку не выдалі. Але ён распавёў, што яго абвінавачвалі ў тым, што ён «перашкаджае выбарчаму працэсу», «падыходзіць да скрыняў», «кепска камунікае з членамі камісіі».

Юрый Вашчанчук. Фота Уладзя Грыдзіна
Юрый Вашчанчук. Фота Уладзя Грыдзіна

У Брэсце зафіксавана спроба ўкідвання бюлетэняў?

Назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зафіксаваў спробу ўкідвання бюлетэняў на ўчастку №37 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3.

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына 14 лістапада назвала дзеянні Юрыя Вашчанчука недапушчальнымі і заявіла, што яго трэба пазбавіць акрэдытацыі. Старшыня камісіі і дырэктарка дзіцячага садку, дзе працуе гераіня відэа Анастасія Кулічкова, Таццяна Мосіна заявіла, што дзяўчына не вінаватая — маўляў, «чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку». Яна паведаміла, што дзяўчына моцна перажывала і не выйшла на працу на наступны дзень.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”.

Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале

Крыніца: «Перашкаджае выбарчаму працэсу». Назіральніка, які зьняў спробу ўкіду бюлетэняў, пазбавілі акрэдытацыі