Кандыдат у дэпутаты па Нёманскай выбарчай акрузе №56 ад партыі АГП Сяргей Альшэўскі звярнуўся ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з заявай аб тым, што на адным з участкаў для галасавання адзін член сям’і атрымаў бюлетэнь за другога члена сям’і і прагаласаваў.
Ягоны зварот па факце выяўленых парушэнняў заканадаўства аб выбарах пад нумарам О-201 ад 12.11.2019 быў накіраваны па падведамаснасці ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт для разгляду.
А 14 лістапада адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, якая прызнала факт парушэння выбарчага заканадаўства.
Яшчэ адна скарга была накіраваная Альшэўскім у акруговую камісію на канкурэнта - кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Сіняка, намесніка генеральнага дырэктара па будаўніцтве ВРУП "Гроднааблгаз", які балатуецца па гэтай жа акрузе. Альшэўскі паведаміў пра парушэнне Сіняком працэсу вырабу друкаванай прадукцыі на прадпрыемстве, якое не ўключана ў рэестр паліграфічных прадпрыемстваў з такім правам. Сяргей Альшэўскі прасіў камісію прыбраць усю прадукцыю, вырабленую з парушэннем выбарчага заканадаўства. Акружная выбарчая камісія прызнала факт парушэння і вынесла Сіняку папярэджанне.
Праўда, што да агітацыйных паліграфічных матэрыялаў – вырашана пакінуць усё як ёсць.
“Ці сапраўды гэта чэсныя выбары?” – задаецца пытаннем у відэазвароце кандыдат Сяргей Альшэўскі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Кандыдат ад АГП Альшэўскі даказаў парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку ў Дзятлава Дакумент