Па дадзеных ЦВК, ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах бюлетэні атрымалі больш за 322 тысячы выбаршчыкаў (4,69%). І гэта болей, чым было ў першы дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў 2016 года. Сапраўды, працэнт даволі высокі. І за яго Цэнтрвыбаркам, у першую чаргу, мусіць падзякаваць адміністрацыі вузаў, каледжаў, кіраўнікоў інтэрнатаў і канешне вельмі "адказных" куратараў і старастаў студэнцкіх груп. Бо менавіта яны прыкладаюць вялізныя намаганні, каб студэнты прыйшлі галасаваць датэрмінова. 

Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.

Вашай увазе - падборка паведамленняў пра студэнцкія "загоны" і непасрэдна выпадкаў прымусу да галасавання за 13 лістапада (другі дзень датэрміновага галасавання).

Жыхароў інтэрната №10 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пужаюць візітам рэктара да тых, хто не прагаласуе датэрмінова (інфармацыя з каналу "Выбары. Беларусь")

У Бабруйскім дзяржаўным тэхналагічным каледжу заганяюць на ўчасткі вельмі ветліва.  

Але ж у БДУФК некаторыя абяцаюць "праблемы". Пры гэтым па заканадаўстве як раз такі праблемы мусяць быць у тых, хто заганяе - за гэта прадугреджана крымінальная адказнасць па двух артыкулах КК РБ (185 (Прымус) і 191 (Перашкода ажыццяўленню грамадзянінам права свабодна абіраць)).

Вельмі эмацыйны куратар (ці стараста) з Палескага ўніверсітэту тлумачыць студэнтам, што калі тыя не пайдуць на ўчасткі, усім будзе не вельмі добра.

 У Віцебскім медыцынскім універсітэце тым часам сапраўднае спаборніцтва паміж паверхамі інтэрнату. Чацвёрты паверх - у аўтсайдэрах, а вось восьмы, дзявяты и дзясяты - малайцы!

Ва ўніверсітэце транспарта ў Гомелі хвалююцца, што ў ансоўны дзень усе студэнты не паспеюць прагаласаваць і абяцаюць "плюшкі".

А вось у БДУІРы іншы падыход. Замест праблемаў (то бок пугі) абяцаюць пернікі. 

Незалежны назіральнік перадае з участку №12 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі (участак знаходзіцца ў інтэрнаце Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу):

"Студэнты ідуць галасаваць, апранутыя не па-восеньску, а ў трыко і іншай вопратцы, у якой людзі звычайна адпачываюць у хаце, і ў хатніх шлёпках. На пытанні назіральнікаў студэнты паведамілі, што ім загадаў прагаласаваць датэрмінова іх куратар групы. Таму яны павыходзілі з інтэрнатных пакояў і накіраваліся на ўчастак. Куратар сказаў ім, што калі хтосьці не прагаласуе датэрмінова, то ў таго будуць знятыя балы, ці што яшчэ страшней, пасля вучобы таго адправяць у… Астравец(!!!). Або такіх студэнтаў перавядуць у групы, дзе вучацца туркмены(!!!)". 

zagon_garodnia2.jpg
Галасаванне студэнтаў на ўчастку №12 у Гародні

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Крэатыў і дзіўныя пагрозы. Другі дзень датэрміновага галасавання