Юрый Губарэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Кіраўнік Руху “За свабоду”  Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней.

Па падліках назіральніка, замест фактычных 11 чалавек, якія прагаласавалі, у пратакол камісіі патрапілі 109.

Зараз ён дае тлбмачэнні па факце фальсіфікацыі пратакола датэрміновага галасавання за 1 дзень галасавння і вядзе стрым на сваё старонцы ў фэйсбуку.

Супрацоўнік міліцыі адмаўляецца прымаць заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі дадзеных па галасаванні.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”.

Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале

Крыніца: Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю Дапоўнена