Праграму лідэра АГП, кандыдата ў дэпутаты па Мінскай-Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, не надрукавалі ў газеце "Вячэрні Мінск". Яна не прайшла цэнзуру. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі. Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

У сваім звароце лідэр АГП выступаў "супраць фальсіфікацыі выбараў, узурпацыі ўлады і карупцыі".

Нагадаем, раней тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, які мусіў прагучаць на канале "Беларусь 3" 1 лістапада, таксама не прайшоў цэнзуру.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Праграма лідэра АГП не прайшла цэнзуру ні на ТБ, ні ў газеце