Юрый Юркоўскі. Фота Радыё Свабода Кандытату ў дэпутаты па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 Юрыю Юркоўскаму камісія вынесла папярэджанне. На ўлётках і плакатах прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі адсутнічалі выходныя дадзеныя тыпаграфіі, якая іх вырабляла.

Юркоўскі патлумачыў сябрам камісіі, што ў гэтым павінная друкарня. Тым не меней, ён прызнаў факт парушэння выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Калінкавічы: кандыдат атрымаў папярэджанне за ўлёткі без выходных дадзеных