Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда Пракурор г. Мінска Аляксандр Кароль прынёс пратэст у Вярхоўны суд на прысуд Дзмітрыя Паліенкі. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст.

Дзяржаўны абвінавацаўца Кароль падчас судовага працэса запрашваў для яго шэсць гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Мінгарсуда Пётр Арлоў 25 кастрычніка асудзіў актывіста да трох гадоў "хатняй хіміі" па ч.3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). 

Пракурор не згодны з такой мерай пакарання і настойвае, каб прысуд быў зменены і Паліенку ўсё ж такі пазбавалі волі на шэсць гадоў.

"Судом дапушчана пакаранне неабгрунтавана мяккай меры пакарання," — абазначыў сваю пазіцыю пракурор у апеляцыйным пратэсце.

Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"

"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.

Крыніца: Пракурор прынёс пратэст на прысуд Дзмітрыя Паліенкі