У цэнтры Менску, на плошчы Свабоды, праходзіць акцыя-сустрэча з вядомымі блогерамі, на якую ўсіх запрасіў NEXTA.

Нагадаем, што не ўсе блогеры змаглі трапіць на сустрэчу.

На акцыі знаходзяцца назіральнікі за мірнымі сходамі #ControlBY.

Назіральнікі заўважылі 34 супрацоўніка праваахоўных ворганаў, апранутых у цывільнае. Тыя выбарачна правяраюць рэчы грамадзян, якія знаходзяцца на акцыі.

На плошчы Свабоды таксама праходзіць пікет кандыдата Алены Талстой, якую падтрымлівае арганізацыя Еўрапейская Беларусь. Акрамя гэтага, стаяць пікеты і Сяргея Клішэвіча, кандыдата ад БРСМ, Таццяны Сайганавай ад “Белай Русі”, а таксама Аксаны Гайдук і Ігара Малатоўніка.

Крыніца: Сустрэча блогераў у Менску. Рэпартаж анлайн