Агітацыйная кампанія, якую праводзяць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінна быць у самым разгары. Але калі ў Мінску там-сям можна ўбачыць пікеты, альбо інфармацыйную прадукцыю на адмысловых стэндах, дык у рэгіёнах і такія праявы “выбарчай вакханаліі” – рэдкая з’ява. Яшчэ горшая сітуацыя з правядзеннем сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Там дзе няма лоўка арганізаванага загону – сітуацыя жахлівая: проста пустыя залы, як ў праўладных, так і ў апазіцыйных кандыдатаў. Глядзім разам.

На фота -першая сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Коласаўскай выбарчай акрузе №106, старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым. Агітацыйная сустрэча павінна была адбыцца  ў актавай зале Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі. Але нешта пайшло не так.

Лёс неадбыўшайся сустрэчы напаткаў яшчэ аднаго праўладнага кандыдата, былога амбасадара  Андрэя Савіных. Ён з гумарам напісаў у фэйсбуку:

"Ігар Барысаў, вы не адзінокія! «Шлях кандыдата не ўсланы ружамі». 6 лістапада напярэдадні доўгіх выходных, плюс лівень, мне не ўдалося сабраць людзей на сустрэчу. Мая памылка. Няправільна выбраў дзень. Але ўпэўнены, «заўтра будзе лепш, чым учора».

Наступны здымак: Сустрэча кандыдата ў дэпутаты па Бабруйскай-Ленинскай выбарчай акрузе  №78, намеснікам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ірынай Рынейскай. Відаць, дэпутатка пераацаніла свой уплыў на электарат.

Далей Рэчыца. Тут на сустрэчу з кандыдатам прыйшло так мала людзей, таму вырашылі эканоміць на асвятленні.  

"На сустрэчы з праўладным кандыдатам С. Стэльмашком было аж сем (!) чалавек. Усе - супрацоўнікі гарадзкога палаца культуры.І фотка такая, бо сядзелі ў прыцемках", - каментуе фота назіральнік Валерый Пуціцкі.

Доўгатэрміновы назіральнік з Гомеля Віктар Адзіночанка звярнуў увагу на амаль пустыя выбарчыя стэнды ў абласным цэнтры і даслаў некалькі фотаздымкаў.

 

 

І без залішніх слоў бачна, што да выбарчай вакханаліі пад час прэзідэнцкай кампаніі 2019 года яшчэ вельмі далёка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Агітацыя: вакханалія альбо поўная апатыя? Фотарэпартаж Фота