Уладзімір Мароз Праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Уладзімір Мароз патрабуе распачаць крымінальную справу па факце яго незаконнага пазбаўлення акруговым выбаркамам рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляюць Naviny.by.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які з'яўляўся даверанай асобай кандыдата, адпаведную заяву Мароз накіраваў у Ленінскі РАУС Брэста.

Кісляк нагадаў, што 1 лістапада акруговая выбарчая камісія па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе № 4 вынесла рашэнне аб адмене рэгістрацыі Мароза кандыдатам у дэпутаты.

Мароз з гэтым рашэннем не згодны, лічыць яго незаконным, неабгрунтаваным і груба парушаючым яго грамадзянскія правы.

Па словах Кісляка, у сваёй заяве ў міліцыю Мароз піша, што акруговы выбаркам адмяніў прынятае ім раней рашэнне аб рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты на падставе разгляду матэрыялаў, якія паступілі 31 кастрычніка і 1 лістапада ад трох грамадзянаў. Тыя выявілі агітацыйныя ўлёткі без выходных дадзеных ад імя Мароза. Акрамя таго, у іх утрымліваецца заклік да змены ўлады.

«У накіраваным у міліцыю дакуменце Мароз заяўляе, што ні ён, ні яго давераныя асобы, ні члены яго выбарчай каманды не маюць ніякага дачынення да вырабу і распаўсюджванню дадзеных улётак, – дадаў праваабаронца. – Таксама Мароз звяртае ўвагу, што знойдзеныя ўлёткі надрукаваныя на белай паперы, а ўсе ягоныя агітацыйныя матэрыялы выкананыя ў адзіным стылі: надрукаваныя на жоўтай паперы, каб адрозніваць матэрыялы ад падробак, фальшывак і агітацыйных матэрыялаў іншых кандыдатаў, на ўсіх ёсць выходныя дадзеныя».

Мароз у сваёй заяве падкрэслівае, што, нягледзячы на ​​гэта, выбаркам прыпісаў выяўленыя фальшыўкі яму, а старшыня выбарчай камісіі адмовілася падчас паседжання 1 лістапада прадэманстраваць улёткі, якія ён вырабіў і распаўсюджваў. Іх копіі раней былі перададзеныя ў выбарчую камісію ў адпаведнасці з законам.

Ён просіць райаддзел міліцыі вызначыць асобаў, што вырабілі і распаўсюдзілі дадзеныя фальшывыя агітацыйныя матэрыялы, распачаць справу па артыкуле 191 КК і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці членаў акруговай выбарчай камісіі, а таксама тых, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі і правядзення правакацыі - распаўсюджванню фальшывых улётак.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Кандыдат патрабуе распачаць крымінальную справу па факце пазбаўлення яго рэгістрацыі