Пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі 28 кастрычніка 28 кастрычніка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Камісія пакінула рашэнне абласной выбарчай камісіі №1 аб адмене рэгістрацыі кандыдатам актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Паліны Шарэнды-Панасюк без зменаў, а скаргу кандыдаткі без задавальнення.

У прысутнасці міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ старшыня камісіі Аляксандр Каляда забараніў назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Вялічкіну здымаць пасяджэнне. У той самы час было дазволена весці здымку іншаму чалавеку з мікрафонам. То бок абласная камісія намагалася штучна стварыць уражанне “адкрытых і галосных” выбараў.

Пасля зачыткі скаргі кандыдаткі заслухалі старшыню камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №11 Тамару Наўмавец.

“Я на самым пачатку ўсіх вусна папярэджвала, што агітацыю павінна было праводзіць у рамках заканадаўства, потым яшчэ раз. Потым з міліцыі мы атрымалі два папярэджанні, потым яшчэ адно пра тое, што давераная асоба кандыдаткі Андрэй Шарэнда заклікаў да звяржэння дзеючай улады. Мы адзінагалосна ў камісіі вырашылі адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі на падставе папераў з РАУС, доказаў, раздачы друкаванай прадукцыі да адкрыцця Фонда кандыдата”.

brest_abse2.jpg
Пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі 28 кастрычніка

Затым пачалася дыскусія з экс-кандыдаткай. Уладзіміру Вялічкіну кінулася ў вочы, што старшыня абласной камісіі задаваў кандыдатцы пытанні і тут жа замінаў ёй на іх адказваць. З боку сябраў камісіі гучала прыкладна наступнае:

Сябра камісіі, вылучэнец Саюза афіцэраў: “Вы прапануеце загнаць нас у залежнасць, выступая супраць АЭС…

Старшыня Аляксандр Каляда: “Словы “захаванне ўлады дыктатарам” – гэта абраза. Але найгоршае – гэта распаўсюд”.

У выніку камісія адзінагалосна прызнала рашэнне АВК№1 абаснаванай. Аднак Паліна Шарэнда-Панасюк мае намер змагацца за права ўдзельнічаць у выбарах да канца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Брэсцкая абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Паліны Шарэнды-Панасюк