Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна. Фота: yandex.by Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балатуецца ў дэпутаты парламента па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паспрабаваў дамовіцца з памяшканнем для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. Спачатку ён паспрабаваў гэта зрабіць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска, на Машэрава, 8 (былая сядзіба Партыі БНФ).

Прапануем азнаёміцца з дыялогам, які Ігар Барысаў змясціў у сваім фэйсбуку.

- Вікторыя Аляксандраўна, Добры дзень! Кандыдат у дэпутаты па 106-й выбарчай акрузе Ігар Барысаў. Хачу дамовіцца з памяшканнем, для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. - Добры. У нас усё распісана. - Дык выбары ідуць, а я, як кандыдат у дэпутаты, маю на гэта права, тым больш, што ваша ўстанова ў спісе месцаў, дзе магу праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. - Калі і ў колькі вы хочаце правесці сустрэчу. - Напрыклад, 28-га лістапада ў 18-30. - Мы працуем да 17-00. - А я вось сайт чытаю Савецкага раёна Мінска ў раздзеле акруговая камісія №106 і там напісана, што кандыдат у дэпутаты Дзік Сяргей Канстанцінавіч праводзіць сустрэчу з выбаршчыкамі ў 18-30 23 кастрычніка. - Дык была паперка, каб мы яго ўключылі, таму ён і праводзіць. - Дык а ад мяне якая паперка патрэбна? - Не ведаю, у нас адзін супрацоўнік і мы не можам так позна праводзіць мерапрыемствы. - 28-га занята. - А 4-га? - Занята! -6-га? - Занята! -8-га? - Занята! - А калі ў вас не занята? - А дайце свой план, калі вы можаце, а я пагляджу і скажу, калі мы можам і я вам ператэлефаную. - Запісывайце нумар 29 743... - Стойце, гэта мабільны. Я не магу ператэлефаноўваць на мабільны. - Вы прыкалываецеся? - Я не прыкалываюся! - А чаму не можаце? - Гэта ж затратна!!!!! - Добра, набяру вам праз гадзіну! З вас можна анекдот скласці. - Вельмі рада, што ўзняла вам настрой!

Ігар Барысаў

Затым Ігар Барысаў патэлефанаваў у яшчэ адну установу, якая адпаведным распараджэннем вызначаная  ў спісе месц для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі.

- Гімназія №8? - Так, добры дзень! - Добры! Вас турбуе кандыдат у дэпутаты Ігар Барысаў. Скажыце, з кім я магу пагаманіць пра арганізацыю сустрэчы з выбаршчыкамі? - Дырэктара няма. Будзе заўтра. Ён вырашае ўсе пытанні. - Выбары ідуць - часу няма. Дайце намесніка па выхаваўчай працы. - Яна занятая. У яе інфармацыйная гадзіна! (пайшла перарываць інфармацыйную гадзіну) - Яна сказала, што вам трэба дазвол з Мінгарвыканкама! - Вы жартуеце? Я кандыдат у дэпутаты - мне ніякі дазвол не трэба. - Тады набярыце праз гадзіну.

І вось нечаканы фінал-развязка:

- Акруговая выбарчая камісія па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 слухае! - Барысаў Ігар Пятровіч вас турбуе. Які механізм арганізацыі ўзгаднення прадастаўлення памяшканняў для сустрэч з кандыдатам у дэпутаты? -Хм.. Не ведаю... - Дык а хто ведае? - Набярыце праз гадзіну - удакладню.

Каментары тут, як кажуць, залішнія....

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Выбарчыя дыялогі: тэксты, вартыя спецыяльнай НЕлітаратурнай прэміі