У Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 было зарэгістравана пяць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Усе яны з’яўляюцца ці дзяржанымі служачымі, ці сябрамі праўладных палітычных партый.
Прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Генадзь Трубач не быў зарэгістраваны кандыдатам нібыта праз памылкі ў пададзенай дэкларацыі. Ён звяртаўся са скаргай у абласную камісію, але рашэнне акруговай камісіі не было змененнае на яго карысць.
Амаль усе кандыдаты маюць у маёмасці легкавы аўтамабіль, кватэру ці прыватны дом. Самы буйны прыбытак па месцы працы мае дзеючы старшыня Полацкага райвыканкама 60-гадовы Мікалай Шаўчук – 44 337,30 рублёў за 2018 год. Акрамя таго, у яго маёмасці кватэра ў Полацку і гараж.
За ім па памеры даходу ідзе яшчэ адзін старшыня – Павятоўскага сельскага Савету дэпутатаў Віктар Бандарэнка, які мае 20 695,07 рублёў за год, а таксама дом і зямельны ўчастак, асабісты аўтамабіль.
Найменьшы прыбытак, які складае 1888 рублёў, па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 мае прыёмшчык-адпраўнік унітарнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства «БелВТІ-рэгіён», член Камуністычнай партыі Беларусі Леанід Цітоў. Ён дарэчы ўжо адкрыў спецыяльны выбарчы рахунак ў банку.
Ажно два легкавых аўтамабіля, прыватны дом, зямельны ўчастак і 50% устаноўнога фонда ТАА “БП-Аўта” мае намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях гэтага прадпрыемства Іван Епішын. Ён быў вылучаны ў кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Кандыдат ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі па гэтай акрузе Віктар Чакур працуе начальнікам караула стралковай каманды на станцыі Віцебск Мінскага атраду Ваенізаванай аховы Беларускай чугункі і мае кватэру ў Віцебску ды 11034,69 рублёў прыбытку на год па месцы працы.
На чарговым пасяджэнні камісія зацвердзіць давераных асобаў трох кандыдатаў кандыдатаў, бо спіс давераных асобаў двух прадстаўнікоў ад ўлады – старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука і старшыні Павяцкага сельскага Савета Віктара Бандарэнкі зацверджаны рашэннем камісіі яшчэ ад 21 кастрычніка.
“Чамусьці рашэнне аб давераных асобах гэтых кандыдатаў прымалася асобна, а пра пасяджэнне камісіі на сайце Полацкага райвыканкама інфармацыі не было”, – адзначае назіральніца Валянціна Болбат.
Два кандыдаты ўжо накіравалі свае выбарчыя праграмы ў газеты: Віктар Чакур ў “Полацкі веснік”, а Мікалай Шаўчук ў “Госол Россонщины” і “Дзвінскую праўду”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Кватэра, гараж, аўтамабіль... Што яшчэ маюць у маёмасці кандыдаты 28 акругі?