Аляксей Лойка. Фота: spring96.org Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка хацеў 24 кастрычніка папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 г. Мінска. Нягледзячы на ​​тое, што сустрэча анансавалася як закрытая, Лянчэўская асабіста дазволіла назіральніку прысутнічаць на ёй.

Аднак, калі назіральнік прыйшоў у школу №157, дырэктарка Святлана Скроцкая настойліва вырашыла, што яму не варта прысутнічаць на гэтай сустрэчы і пачала выштурхоўваць назіральніка з хола школы. На дапамогу ёй прыйшоў настаўнік гісторыі Сяргей Юдзінец, які сілай выпіхнуў Аляксея Лойку са школы. Ён з'яўляецца сябрам участковай выбарчай камісіі №387. Прадстаўніцтва школы вырашыла, што гэта рэжымны аб'ект і мае права паступаць такім чынам.

Назіральнік кампаніі піша заяву ў Фрунзенскае аддзяленне следчага камітэта на сябра выбарчай камісіі Юдзінца, які ўжыў у дачыненні да яго фізічную сілу.

Аб правядзенні гэтай сустрэчы інфармацыі ў адкрытым доступе няма: ні на сайце адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска, ні на сайце ГА "Беларускі саюз жанчын", сябрам якой з'яўляецца Лянчэўская.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Назіральніка сілай выштурхнулі са школы, дзе праходзіла сустрэча з праўладнай кандыдаткай