Паліна Шарэнда-Панасюк 24 кастрычніка на пасяджэнні акруговай камісіі па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 разглядалася пытанне парушэнняў выбарчага заканадаўства кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе, актывісткай “Еўрапейскай Беларусі” Палінай Шарэнда-Панасюк.

У акруговую камісю паступілі матэрыялы ад РУУС Ленінскага раёна горада, у якіх паведамлялася пра “не зусім перадвыбарчыя” пікеты Паліны Шарэнды-Панасюк і парушэнне тым самым Выбарчага кодэксу. У матэрыялах паведамлялася, што 21 і 22 кастрычніка Паліна Шарэнда-Панасюк пhfводзіла пікеты не з мэтай агітацыі за сябе як за кандыдата, а з іншымі мэтамі. Падчас пікетаў выкрыкваліся лозунгі “Лукашэнка мусіць сысці”, “Баста”, “Лукашэнка скраў выбары”, “Парламента ў Беларусі няма”. Таксама Шарэнда-Панасюк раздавала ўлёткі агітацыйнага характару.

Па меркаванні АВК №2, ні падчас выступу на тэлебачанні, які выйшаў у эфір 21 кастрычніка, ні падчас вулічных пікетаў не былі агучаны праграмныя патрабаванні кандыдата. І патрабаванні змены ўлады сябры камісіі такімі не лічаць.

Акруговая камісія вырашыла, што як падчас выступа на тэлебачанні, так і падчас вулічных пікетаў паліна Шарэнда-Панасюк груба парушыла 47 артыкул Выбарчага кодэксу. А менавіта ў яе прамовах камісія ўбачыла і абразу дяржаўных асобаў усіх узроўняў, і заклікі да выхаду на вуліцу для змены канстытуцыйнага ладу, і заклікі, якія распальваюць сацыяльную врожасць. Да таго ж, сябры камісіі адзначылі парушанне 45 артыкула ВК: раздача агітацыйных улётак праводзілася кандыдатам да стварэння выбарчага фонду.

На падставе ўсяго гэтага акруговая каміся па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 прыняла рашэнне пазбавіць Паліну Шарэнду-Панасюк рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Паліну Шарэнда-Панасюк пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты