Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч 28 кастрычніка у межах Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека адбудзецца сустрэча з Валянцінам Стэфановічам, вядомым праваабаронцам ПЦ “Вясна”, які паразмаўляе пра пераслед па палітычных матывах і салідарнасць з палітзняволенымі. У свеце апошніх падзей гэтая тэма вельмі актуальная.

Заняткі Клуба праводзяцца на пляцоўцы Тэрыторыя правоў кожны панядзелак.

Запрашаем усіх ахвотных! Адзінае патрабаванне ведаць ангельскую мову на ўзроўні не ніжэй за Pre-Intermediate. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы. 

Што ёсць на Клубе ангельскай мовы пра правы чалавека:

- размовы на ангельскай мове на тэму правоў чалавека

- актуальныя тэмы

- цікавыя госці

- новыя знаёмствы

- карысныя відосы і кнігі

Чаго няма:

- суму і смутку

- формальнай адукацыі.

Далучайцеся і запрашайце сяброў!

Крыніца: Салідарнасць з палітзняволенымі па-ангельску