Затрыманне Сяргея Спарыша 18 кастрычніка Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што нібыта штурхнуў міліцыянта. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Па яе словах, Спарыша асудзілі яшчэ ў пятніцу 18 кастрычніка, у той жа дзень, калі і затрымалі. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі).

Сваякі і паплечнікі Сяргея Спарыша спрабавалі даведацца пра яго лёс у РУУС, ЦІП, пракуратуры ўсе выходные, аднак інфармацыя пра арышт стала вядома толькі ў панядзелак 21 кастрычніка.

Нагадаем, што Сяргей Спарыш быў затрыманы перад пачаткам другога судовага паседжання па справе Дзмітрыя Паліенкі. Ахова адмовілася пускаць яго ў судовую залу. Яяго павязалі і ўвалаклі на падставе таго, што суддзя забараніў яму знаходзіцца на судзе. Пры затрыманні прысутнічаў камандзір мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба.

Крыніца: Сяргей Спарыш асуджаны на 15 сутак за тое, што штурхнуў міліцыянта