Дзмітрый Паліенка на судзе 17 кастрычніка 2019 года. У Мінскім гарадскім судзе 18 кастрычніка працягнецца разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

На першым судовым пасяджанні стала вядома, што пракуратура адмовілася ад ранейшых абвінавачванняў па арт. 341 КК (нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку), арт. 369 (абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку).

Справа разглядаецца толькі па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) па факце распылення пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы.

З-за вялікага грамадскага рэзанансу суд прыняў рашэнне праводзіць працэс ў адкрытым рэжыме.

На судзе выявілася шмат супярэчнасцяў паміж паказаннямі пацярпелага і сведкаў, якія былі дадзеныя падчас следства і якія прагучалі ў судзе.

Суд над Дзмітрыем Паліенкам: дзень першы

На першым судовым паседжанні абвінавачаны Паліенка спрабаваў ўскрыць сабе вены, у судзе распачаўся пярэпалах. Дзяржаўны абвінаваўца адмовіўся ад большасці эпізодаў, пакінуўшы толькі артыкул 339 (асабліва злоснае хуліганства. Судовы дзень завяршыўся вывучэннеі пісьмовых матэрыялаў справы.

Крыніца: Суд над Дзмітрыем Паліенкам: дзень другі