"Гарадзенскай вясне" стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі. Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.
У чарговай адмове МЗС Беларусі дадзены наступны адказ:
"У сувязі са зваротам аб часовай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь Парфёненкі Віктара Васільевіча ў якасці карэспандэнта ТАА «Беларускі інфармацыйны цэнтр/Беларускае радыё Рацыя» інфармуем, што камісія Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь па разглядзе пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі пастанавіла адмовіць у акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2008 г. № 2015 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі».
Атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь. Праваабаронцы адзначаюць парушэнне канстытуцыйных правоў і дыскрымінацыю грамадзян па прафесійнай прыкмеце.
Крыніца: МЗС Беларусі не акрэдытавала Віктара Парфёненку 11-ы раз