Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.

Гэта пацвярджаецца раскладам судовых пасяджэнняў, размешчанным на афіцыйным сайце Вярхоўнага суда Беларусі. Паведамляецца, што пасяджэнне будзе закрытым.

polienko_sud.jpg
Скриншот с сайта court.gov.by

Нагадаем, суд над Дзмітрыем Паліенкам мусіў быў пачацца 25 верасня. Але перад самым пачаткам яго перанеслі па прычыны хваробы суддзі П. Арлова.

Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў

Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.

Крыніца: Суддзя па справе Паліенкі ачуняў. У чацвер пачатак працэсу