Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе на вокнах установаў пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных стандартаў працягваюць выкарыстоўваць, гэтак званыя “металічных жалюзі” ці “раснічкі”. Як адзначаюць праваабаронцы, з-за такіх “раснічак” у камеру не трапляе натуральнае святло. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні на працягу многіх месяцаў немінуча прыводзіць да пагаршэння зроку арыштаваных.  Як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, як так атрымалася, што першы праваабарончы падкаст з’явіўся ў Магілёве, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт? І, галоўнае, за што ў будучым Лукашэнка можа сказаць "дзякуй" магілёўскім праваабаронцам? Пра гэтае і шмат, шмат іншае чытайце ў нашым вялікім рэпартажы.

Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка

Чаму ў турмах паўзмрок і амаль няма натуральнага святла? Як змагаюцца з гэтым праваабаронцы? Глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

Крыніца: "Раснічкі". Чаму ў турме мала святла? Відэарэпартаж