Тыдзень супраць смяротнага пакарання працягваецца. Перад фестывалем «Рок за жыццё», які адыграў у гэтую нядзелю ў Магілёве, мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Пытанне наша было вельмі простым і лаканічным: «ЗА/СУПРАЦЬ смяротнага пакарання і чаму?». Многія адмаўляліся фатаграфавацца, і публікаваць сваё меркаванне з-за таго, што яны працуюць на дзяржаўнай службе. Баяцца праблем на працы. Такіх мы налічылі пяць чалавек. І, дарэчы, усе яны былі супраць смяротнага пакарання. Іншыя ж актыўна пагаджаліся пагутарыць на гэтую тэму. З 13 апытаных — усё выступілі супраць смяротнага пакарання, абгрунтоўваючы гэта рознымі аргументамі. Вось што з гэтага атрымалася.

У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё"

Сёлета фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, дабраўся і да Магілёва. 6 кастрычніка на сцэне мясцовага клуба "Cuba" ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”.

Крыніца: Магілёўцы і магіляўчанкі пра смяротнае пакаранне: 8 меркаванняў Фота