Цэнтральная камісія паведаміла, колькі вылучана кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Усяго вылучана кандыдатаў 703. Дакументы не былі прынятыя ад 121 вылучэнца.

З іх больш за ўсё вылучана ад палітычных партый — 389, што складае 55,3%. Працоўнымі калектывамі — 42. Шляхам збору подпісаў вылучана 152 кандыдата.

З вылучаных кандыдатаў працэнт жанчын складае толькі 25%. 34 дзейных дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі жаданне балатавацца яшчэ раз на гэтых выбарах. Прэтэндуе на кандыдацтва 51 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў (7,3% ад агульнай колькасці).

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучана 703 чалавекі