Сёлета фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, дабраўся і да Магілёва. 6 кастрычніка на сцэне мясцовага клуба "Cuba" ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”. Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" прапаноўвалі ўсім далучыцца да акцыі #We4Life2019. Для гэтага трэба было сфатаграфавацца з банэрам "НЕ смяротнаму пакаранню" і выкласці фота ў сацыяльных сетках. На раздатачнай пляцоўцы актывісты кампаніі, магілёўскія праваабаронцы "Вясны" і валанцёры раздавалі прысутным розную прадукцыю з сімволікай кампаніі: майкі, нататнікі, значкі, налепкі, інфармацыйную прадукцыю з аргументамі супраць смяротнага пакарання і іншае.

Для прагляду фотаздымкаў гартайце адмысловы альбом "Рок за жыццё". Магілёў:

У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё""Рок за жыццё". Магілёў

Крыніца: У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё" Фота