Arche.by Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала звесткі аб складзе ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Бачна, што па ўсёй Беларусі ў склад камісій ад апазіцыйных палітычных партый увайшлі толькі 21 чалавек з 3 784, што складае толькі 0,55%.

Як заўважылі аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, гэта самы горшы паказчык з ўсіх папярэдніх выбарчых кампаній. Так, у 2016 годзе ад апазіцыйных палітычных партый было прадстаўлена ва ўчастковых выбарчых камісій 53 чалавекі, у 2012 — 61, а ў 2008 — 48. Гэта ўдвая, а то і ўтрая меней за папярэднія парламенцкія кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Выбарчая кампанія-2019 устанавіла антырэкорд па колькасці апазіцыі ва ўчастковых камісіях