Слонімскі раённы выканкам У Слоніме ў мясцовым райвыканкаме 2 кастрычніка адбылося фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Сфармавана 49 выбарчых камісій по Слоніме і Слонімскім раёне. 11 сябраў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія вылучаліся ў склад камісій, у іх уключаны не былі.

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян пасля пасяджэння Слонімскага райвыканкама сказаў, што далей у выбарах удзельнічаць сэнсу няма.

Поўная і нахабная фальсіфікацыя выбараў ужо пачалася. Прытым адкрытая і бессаромная фальсіфікацыя. Таму што фармаванне ўчастковых камісій загадзя было спланаванае і спісы ўсіх сяброў камісіі даўно надрукаваныя і, відаць, ужо пададзеныя ў Гародню. Ключавымі словамі падчас пасяджэння былі словы “Няма вопыту – не ўключаць!". І ўсе па камандзе галасавалі “за”.

Яшчэ адзін сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк адзначыў, што ў камісіі ўвайшлі амаль усе ранейшыя сябры камісій, якія маюць вопыт у фальсіфікацыі выбараў.

“Напрыклад, тая ж Таццяна Юнга, з якой я ўжо год разбіраюся ў розных існстанцыях, пасля таго, як яна сфальсіфікавала вынікі падліку галасоў падчас апошніх выбараў у мясцовыя саветы на Незалежным выбарчым участку № 10 у Слоніме. Яе зноў уключылі ў камісію на гэты самы ўчастак” – сказаў Алесь Масюк.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Слонім: “Няма вопыту – не ўключаць!”